Скандалы

Шыдлоўская: пра Лазоўскага ў сюжэце БТ гаварыў «падстаўны чалавек»

Паводле зьвестак Ніны Шыдлоўскай, 23 сакавіка Міраслава Лазоўскага ў ізалятары КДБ наведаў адвакат; вязень расказаў, якія яму патрэбны рэчы і харчы.

— На дрэннае абыходжаньне ў ізалятары ня скардзіўся. Пра сюжэты на БТ сказаў, што няпраўда, — кажа яна, паведамляе Радыё Свабода.

Былая жонка затрыманага экс-актывіста «Белага легіёну» таксама заявіла пра чалавека, які ў сюжэце БТ распавядае пра нібыта падрыхтоўку да масавых беспарадкаў: «Стоадсоткава падстаўны, ніколі яго ня бачыла ні ў асяродку Лазоўскага, ні блізка да яго».

Пазней невядомага апазналі ў Facebook.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)