Шведскія цацкі зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі сябрамі (фота)
Шведскія цацкі ладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі сябрамі. Яны выйшлі з плакатамі з патрабаваннем свабоды беларускім палітвязням.
Таксама патрабавалі вызвалення Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава, якіх суд Маскоўскага раёна Менска 22 лютага асудзіў да 10 сутак адміністратыўнага арышту за нібыта парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
Сярод лозунгаў былі: «Трымайцеся, сябры! Шведскія цацкі з вамі!» і «Шведскія цацкі за свабоду сходаў у Беларусі!»
Арганізатар акцыі — цацачнае крыло шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное