Скандалы
Змiцер Панкавец, Наша Нiва

Шуневіч: «Дзіравыя» карыстаюцца адтулінамі не па прызначэнні

Міністр унутраных спраў даў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ. Ён стаў госцем Марата Маркава ў перадачы «Нічога асабістага». Вядучы ад самага пачатку закрануў тэму выказванняў чыноўнікаў пра ЛГБТ-супольнасць.

— Я пачну рэзка. Існуе пэўная катэгорыя грамадзян, якіх я, — прабачце за слэнг, гэта мой тэрмін, мая дэфініцыя — называю «дзіравыя». Некаторыя з іх зрабілі сабе адтуліны ў тых месцах, якія прыродай не прадугледжаныя.

Некаторыя гэтыя адтуліны выкарыстоўваюць не па прызначэнні. А некаторыя — сапраўды дзірка. У адукацыі, выхаванні, культуры, інтэлекце.

Некаторыя ўсё гэта камбінуюць. Задача ў іх усіх адна, гэта ўсім зразумела: бліснуць у СМІ, у інтэрнэце, набраць пэўную колькасць сабачых воклічаў, як я іх называю, лайкаў. Натуральна, атрымаць гранты ад сваіх закардонных куратараў. І задаволіць сваё хваравітае эга, — сказаў Ігар Шуневіч.

Калі Марат Маркаў адзначыў, што міністр хайпуе на тэме «дзіравых», то Шуневіч адказаў наступнае:

— Калі мая фармулёўка і будзе падхопленая, то гэта значыць, што я трапіў у кропку.

— Так, трапілі, — згадзіўся вядучы.

МВД проигнорировало требования белорусов убрать с сайта гомофобные заявления

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)