Шумчанка: «Прыйшлі да нашых сцягоў і герба, прыйдзем і да матчынай мовы»

Старшыня рады Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» – пра моўнае пытанне.

– Я ў жыцці размаўляю па-руску і каб гаварыць па-беларуску – трэба мяняць асяроддзе: чым больш будзем чуць нашу мову, тым хутчэй прыйдзем усе да яе, – лiчыць Анатоль Шумчанка. – І таму ўпэўнены, што адзінай дзяржаўнай павінна быць беларуская мова.

Галоўная задача, каб моладзь і, увогуле, наступнае пакаленне вучылася па-беларуску ў адукацыйных установах. Ламаць нікога не трэба і не будзе такога.

Я бы прапанаваў пераходны перыяд у дзесяць год, каб быў час адаптавацца да мовы.

Паралельна ў гэты перыяд развіваць навучальныя установы, с выкладаннем толькі на беларускай мове, каб давесці праз 10 год іх долю да 80 адсоткаў!

Прыняць законы і праграммы да бізнесу, каб стымуляваць карыстанне нашай мовай, у тым ліку і праз зніжэнне падаткаў і іншых префэренцый. Напрыклад, гандаль – мільёны кожны дзень праходзяць, і калі яны будуць чуць нашу мову, то таксама гэта будзе спрыяць папулярнасці мовы.

Беларуская мова – гэта нашае ўсё! Прыйшлі да нашых сцягоў і герба, прыйдзем і да матчынай мовы! Жыве Беларусь!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(51)