Экономика

Што выратавала Беларусь ад дэфолту

Эксперты пракаментавалі версію Міхаіла Мясніковіча пра тое, што эканамічнаму краху перашкодзілі абмежаваньні.

Вадзім Іосуб, фінансавы аналітык афіцыйнага партнэра Альпары ў Менску, лічыць, што заява беларускага прэм’ера пра выратаваньне Беларусі ад дэфолту выклікае мінімум «зьдзіўленьне». «Абмежавальныя захады толькі павялічвалі крызыс, — кажа ён у размове з Радыё Свабода. — Адзіны верны крок, які зрабіў урад, — гэта лібералізацыя валютнага рынку».

«Як толькі гэты крызыс стаў праяўляцца ў сярэдзіне сакавіка, урад сапраўды прыняў шэраг дзеяньняў, — згадвае Вадзім Іосуб. — Але назваць іх інакш, як хаатычныя, бессыстэмныя, непрадуманыя, нельга. Даходзіла да таго, што з ранку прымаліся нейкія рашэньні, а ўвечары іх адмянялі і прымалі новыя. Напырклад, зьмена парадку пакупкі валюты на біржы. Ізноў жа ўсе добра памятаюць, што сканчэньню валютнага крызысу судзейнічала толькі адна мера — выхад на плаваючае курсастварэньне. У прынцыпе гэтую меру можна было прыняць яшчэ ўвесну, што раіў і МВФ і шмат якія аналітыкі. Але замест таго, каб зрабіць адзіны правільны крок, прымаліся шматлікія непрадуманыя меры, якія толькі пагоршылі сытуацыю 2011 году. Давялося рабіць дзьве разавыя дэвальвацыі. Паўгады краіна правяла ў сытуацыі стабільнага валютнага крызыса».

«Дэфолту атрымалася пазьбегнуць, таму што прадалі „Белтрансгаз“ і атрымалі крэдыты Эўразійскага банка, — кажа дырэктар дасьледчага цэнтру Інстытута прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту эканаміст Аляксандр Чубрык. — Я яшчэ дзякуючы прыбыткам ад растваральнікаў-разбаўляльнікаў. Праблему ўдалося адкласьці, а ці будзе яна вырашаная надалей — гэта няпростае пытаньне», — заключае ён.

Аляксандр Чубрык кажа, што яшчэ рана ацэньваць, ці тыя дзеяньні, якія прадпрыемае цяпер урад, сапраўды працуюць на вырашэньне праблемаў. «Мы яшчэ ня вельм ідобра разумеем, што будзе адбывацца з эканамічнай палітыкай у наступным годзе. Пакуль гэтыя дзеяньні ня вельмі актыўныя». Што будзе рабіць беларускі ўрад у сытуацыі, калі прыбытку ад растваральнікаў-разбаўляльнікаў няма, а крэдытныя грошы маюць уласьцівасьць сканчацца? «Гэта яшчэ ніхто ня ведаю, будзе прыбытак ці ня будзе.

Калі вы паглядзіце на прагнозы, якія рабіла міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расіі па Беларусі. То яны прагназавалі па Беларусі дадатны рост каля 4 адсоткаў. І прытым даволі высокі дэфіцыт бягучага рахунку. Калі ёсьць дэфіцыт бягучага рахунку, цікава, хто яго будзе фінансаваць?» — пытаецца Аляксандр Чубрык.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)