Што трэба ведаць, калі сілавікі выклікаюць на размовы

Беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, рэгулярна выклікаюць на «прафілактычныя размовы». Як гэта выглядае? І што рабіць, калі вам прыйшло такое запрашэнне? Наша Ніва запытала ў праваабаронцаў «Вясны».

Праваабаронцы расказваюць, што да іх на гарачую лінію рэгулярна звяртаюцца беларусы, якіх выклікалі на «прафілактычныя размовы». За 2024 год паступіла некалькі дзясяткаў такіх запытаў.

Найчасцей людзей выклікалі на размовы датычна данатаў у фонды, але ёсць і тыя, чые выклікі могуць быць звязаныя з удзелам у пратэстах. Некаторыя раней адбылі суткі за ўдзел у акцыях. Выклікаць могуць розныя органы — міліцыя, КДБ, пракуратура.

Камусьці тэлефануюць, да кагосьці прыходзяць дахаты. У апошнім выпадку сілавік просіць тэлефон чалавека і з дапамогай бота высвятляе ў тэлеграме ID карыстальніка, то-бок унікальны код, прысвоены яго акаўнту. Гэты ID ён фіксуе сабе.

Праваабаронцы адзначаюць, што такія размовы не згадваюцца ні ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, ні ў Крымінальным кодэксе. На думку вясноўцаў, можа быць дзве прычыны выклікаў.

Па-першае, чалавека могуць выклікаць датычна нейкай справы, у тым ліку як сведку па крыміналцы, але па нейкай прычыне робяць гэта не праз афіцыйную павестку.

Калі гаворка проста пра выклік без павесткі, чалавек тэарэтычна мае права не ісці на размову. Але шмат хто не ведае пра гэта ці баіцца пярэчыць. А калі б чалавек меў павестку, ён мог бы падрыхтавацца і прыйсці з адвакатам.

Некаторым дасылаюць «запрашэнні» на размову па пошце, але ж на сапраўднай павестцы мусіць быць пазначана, у якой якасці выклікаюць чалавека і па якой справе.

Па-другое, такія размовы могуць быць сродкам псіхалагічнага ўздзеяння. Калі сілавікі бачаць прыкметы таго, што ў чалавека можа быць актыўная грамадзянская пазіцыя, яны выклікаюць яго на размову, каб запужаць. У тым ліку могуць прапанаваць падпісаць дакументы, якія не маюць юрыдычнай сілы.

На такіх размовах часта пагражаюць затрыманнем ці іншымі наступствамі, вымагаюць грошы, спрабуюць нешта даведацца. Чалавеку могуць распавядаць, быццам шмат ведаюць пра яго і яго актыўнасць, але гэта можа быць толькі псіхалагічным трукам.

Калі вы ўсё ж такі вырашылі ісці на размову, памятайце, што ў яе пачатку вам мусяць патлумачыць вашы правы і абавязкі.

Павінен быць пратакол размовы: можна прапанаваць весці пратакол самастойна або адсочваць, каб у пратаколе былі перададзеныя дакладна і ўсе пытанні, і ўсе адказы. Пасля прапановы «запішыце ваша пытанне ў пратакол» шмат якія пытанні могуць знікнуць, кажуць вясноўцы.

На размове супрацоўнік можа вынесці датычна вас пэўнае прадпісанне — часцей за ўсё гэта афіцыйнае папярэджанне. У такім выпадку чалавека мусяць пазнаёміць з тэкстам паперы, і пасля гэтага можна яе падпісаць. Такая папера не нясе ніякіх наступстваў.

Нарэшце, няма забароны разгалошваць усё, што адбывалася цягам размовы. Таму можна і апублічваць яе, і пісаць скаргі на дзеянні супрацоўнікаў.

Вясноўцы кажуць, што такая размова не можа доўжыцца больш чым гадзіну, і раяць звяртацца датычна такіх выпадкаў да праваабаронцаў, прытрымліваючыся пра гэтым правілаў бяспекі.

Читайте еще

Конвейер репрессий. Задержана многодетная мать – директор «Столле» в Березовке. Минимум три десятка судов на неделе – по «народной статье»

Конвейер репрессий. Задержанная в Армении беларуска уже на свободе – ее не выдадут Минску. Сестра Марии Колесниковой: «Кормить язвенника баландой — это пытать его и медленно убивать»

Конвейер репрессий. Семену Добкину присудили 6,5 лет строгого режима. Работника Мозырского НПЗ, которого месяц назад показательно жестко задержали, поместили в СИЗО

Конвейер репрессий. Жителя Барановичей задержали за комментарии о милиционерах. Как заключенных наказывают за разговоры с Эдуардом Бабарико

Конвейер репрессий. Знаменитое стихотворение Янки Купалы признали «экстремистским». Четверых жителей Березы приговорили к колонии. Задержали девушку, вернувшуюся после нескольких лет жизни за рубежом

Конвейер репрессий. Сестра Марии Колесниковой: «Мы слышали, что она весит 45 кг». Активистку Елену Тоцкую будут судить за солидарность с политзаключенными