Лица

Што такое «ЗАЗУБЕНЬ»? (вiдэа)

Другі раз у Байнэт выходзіць рэкламны ролік, анансуючы фестываль AD.NAK! сярод прафесійнай рэкламнай супольнасці Беларусі і ўсіх тых, хто цікавіца рэкламай на беларускай мове.

Ролік «Зазубень», створаны для анансавання і прасоўвання Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK, які з гэтым годзе пройдзе ў Мінску ўжо трэці раз.

Творчая група: аўтар ідэі і рэжысёр Зміцер Вайноўскі, аператар Сяргей Спасюк, стыліст Таццяна Чарнова, вытворчасць Capitalist Digital

Другі раз выходзіць у Байнэт рэкламны ролік, анансуючы фестываль сярод прафесійнай рэкламнай супольнасці Беларусі і ўсіх тых, хто цікавіца рэкламай на беларускай мове. Адметна, што за два выхады ў рэкламных ролікаў-анонсаў сфармаваўся дакладны, пазнавальны фармат, што ставіць плюс у скарбонку “фестывальнасці” AD.NAK.

Галоўная адметнасць гэтых анансуючых ролікаў – гэта незвычайнае перакрыжаванне суб’екта і аб’екта рэкламы. “Рэклама, што рэкламуе рэкламны фестываль” – гэта ўсё не проста каламбур. Гэта форма прасоўвання патрабуе не толькі ведання беларускай рэкламы, але і адчування “рэкламнага” на ментальным узроўні.

Як і ў мінулым годзе, у 2012-м гэтую задачу вырашала кампанія Capitalist Digital, паставіўшы перад сабой простую па фармулёўцы, але не простую па сутнасці, планку: «Трэба “зачапіць” ».

Рэклама на беларускай мове – гэта не проста паведамленне, інфармацыя ў якім пададзена на роднай мове. Гэта не проста словы. Гэта набор нацыянальных кодаў і ментальных рысаў. Гэта ўвесь культурны фон, у якім мы жывем, успрымаем, адчуваем.

Беларускамоўная рэклама – гэта пасланне, якое «чапляе» нас не толькі на ўзроўні пяці пачуццяў, а значна глыбей. Паведамленне на беларускай мове звернутае да той культуры, носьбітам якой з’яўляецца кожны з нас. Менавіта гэта сэнс «ментальнай рэкламы» і «шостага, рэкламнага, пачуцця» закладзены ў «Зазубні» ад AD.NAK.

Прыдумаўшы ідэю, перад стварэннем роліка кампанія Capitalist Digital правяла просты эксперымент з самасвядомасцю і слоўнікавым запасам беларусаў і спытала: “Што такое зазубень?”. Эксперымент хутчэй пацвердзіў цудоўна развітае ўяўленне беларусаў, чым веданне мовы. “Зануда”, “Упрыгожанне для валасоў”, “Будаўнічы рыштунак”, “Вірус” – гэта толькі частка атрыманых варыянтаў. Вынік апытання пераканаў Capitalist Digital: паняцце “зазубень” – гэта не проста “кручок” у перакладзе, прызначэнне якога – лавіць “на жыўца”.

“Зазубень – гэта алегорыя нашай ментальнасці, нашага ўнутранага пачуцця сваёй прыналежнасці, тое, што пабуджае нас успрымаць беларускую рэкламу і сімпатызаваць ёй як гісторыі пра нас саміх”, азначае Зміцер Вайноўскі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)