Политика

Дзяніс Івашын, Новы час

Што робяць расійскія войскі на мяжы з Беларуссю?

Створаныя фарміраванні расійскай арміі валодаюць значным патэнцыялам для правядзення аперацыяў у межах мажлівай гібрыднай вайны ва Усходняй Беларусі, калі сілы і сродкі для прымушэння нашай краіны да інтэграцыі будуць вычарпаныя.

Эшалон з дывізіёнам самаходных 152-мм гаўбіцаў «Мста-С» (2С19) прыбывае да мяжы з Беларуссю і Украінай

Аўтар расследаванняў газеты «Новы час» Дзяніс Івашын мяркуе, што вайсковыя фармаванні на мяжы з Беларуссю — гэта фактар наўпроставага ваенна-палітычнага ціску на кіраўніцтва нашай краіны.

Пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны Узброеныя сілы Расіі сталі фарміраваць новыя вайсковыя злучэнні для нарошчвання ўдарнага патэнцыялу і стварэння адзінай наступальнай лініі.

Непасрэдна ля мяжы з нашай краінай з 2016 года пачалі фарміравацца новыя расійскія ўдарныя падраздзяленні, пункты дыслакацыі якіх — з улікам мясцовасці, інфраструктуры і наяўных транспартных шляхоў спалучэння — сведчаць пра абсалютную прыярытэтнасць беларускага стратэгічнага напрамку.

З 2018 года ў месцах базавання гэтых падраздзяленняў пачалося істотнае назапашванне ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі, якое на гэты момант з’яўляецца адкрытай пагрозай для Беларусі.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.7(20)