Общество
Алесь Вольны, фота i відэа Аляксей Лапіцкі

Што робiцца там, куды не даехаў Майбах Лукашэнкi

I «не ступала нага чыноўніка». Паказальныя карцінкі ды відэаапытанка на цэнтральнай вуліцы Гомеля.

Вуліца Савецкая ў Гомелі самая, што ні на ёсць цэнтральная — на роўных з праспэктамі Леніна ды Перамогі. І на ёй, як вядома, раз-пораз назіраюцца сапраўдныя «пліткавыя» аўралы, як гэта было перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі.

Але парадокс у тым, што ня кожны пешаход зможа прайсьціся па той жа Савецкай, каб ні вылаяцца альбо з зайздрасьцю ні ўзгадаць пра ходнікі Менску, альбо нават (у апошні час асабліва) пра цэнтральныя вуліцы такіх малых гарадоў Беларусі, як Жодзіна.

На гэтай самай цэнтральнай з усіх цэнтральных вуліцаў у горадзе над Сожам сапраўды ёсць месцы, на якіх гарадзкія службы, відавочна, пастаянна эканомяць.

— Калі вось гэта ўсё, вядома, не зьяўляецца нейкай гомельскай архітэктурнай альбо культурна-гістарычнай славутасьцю, то сытуацыю неабходна тэрмінова выпраўляць, — кажа мясцовая жыхарка Алена Гурчанава. — Хадзіць немагчыма. Выгляд ходнікаў тут жудасны, небясьпека атрыманьня траўмы павышаная — для пажылых людзей і малых дзяцей асабліва.

Многія мінакі абыходзяць гэтыя вельмі нязручныя і траўманебясьпечныя месцы. У відэаапытанке яны адзначаюць, што прыйшоў час адказным службам зрабіць адпаведныя высновы i прывесьці гэтыя ходнікі ў парадак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)