Общество

Што рабіць, калі да вас у дзверы пагрукаліся дзіўныя людзі са скрыняй

Ці можна зрабіць з фальсіфікацыяй галасавання па месцы знаходжання выбарцаў?

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч лічыць, што ініцыятыва ў руках кожнага з нас, хто не хадзіў на датэрміновае галасаванне і не збіраецца ісці на «выбары» сёння.

«Калі да вас у дзьверы пагрукаліся дзіўныя людзі са скрыняй і заяўляюць, што з'явіліся па вашай просьбе, а вы дакладна памятаеце, што нікога НЕ запрашалі, — напісаў Губарэвіч. — Першае — папрасіце іх службовыя пасведчанні і запішыце дадзеныя.

Другое — тэлефануйце 102 і прасіце выслаць нарад міліцыі для складання заявы аб крымінальным злачынстве паводле арт. 192 (Парушэнне заканадаўства аб выбарах) і арт. 427 (Службовы падлог).

Трэцяе — падчас складання заявы не забудзьцеся ў ёй напісаць, што аб адказнасці па арт. 400 КК РБ папярэджаныя і пастаўце подпіс.

Калі вы дакладна нікога не запрашалі для галасавання на даму, значыць нехта незаконна ўнёс вашыя дадзеныя ў спісы камісіі і тым самым сфальсіфікаваў чарговы дакумант, які мае дачыненне да «выбараў». Няхай міліцыя разбіраецца і шукае злачынцаў».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(20)