Што Макей расказваў замежным паслам
У пачатку тыдня дыпламаты краін Еўрасаюза, ЗША, Японіі і Велікабрытаніі былі запрошаны ў беларускае МЗС на сустрэчу з Уладзімірам Макеем. Што адбывалася на сустрэчы?
Як вядома Нашай Ніве, нечаканасцяў не здарылася — абодва бакі чарговы раз пераагучылі свае пазіцыі. Якімі былі асноўныя тэзісы Уладзіміра Макея?
Так, па яго меркаванні, масавага выхаду на вуліцы 25 сакавіка не адбылося праз жаданне беларусаў жыць у стабільнасці, і рэпрэсіі тут ні пры чым.
Асобна Макей прайшоўся па Арцёме Шрайбмане, маўляў, звярніце ўвагу, што ён выявіўся не такім аб'ектыўным і нейтральным, якім хацеў здавацца. Таксама дасталося TUT.BY, які «пасля смерці Зісера перастаў быць нейтральным».
Дыпламаты пачулі крыўду на Святлану Ціханоўскую, пасля сустрэч з якой заходнія палітыкі выказваюцца ў гатоўнасці падтрымкі і пастражэння санкцый супраць Аляксандра Лукашэнки. Маўляў, што яна, што Павел Латушка — насамрэч шкодныя для двухбаковых адносін, таму іх не трэба ўспрымаць усур'ёз.
А беларусы, маўляў, не гатовыя жыць пад санкцыямі і не вераць у 10-мільярдную падтрымку ад міжнародных інстытуцый у выпадку змены ўлады.
Макей заклікаў не верыць у карцінку «паралельнай рэальнасці», якую нібыта ствараюць прыхільнікі перамен. І таксама расказаў замежным дапламатам, што, па яго інфармацыі, краіны Захаду пагражаюць спыніць фінансаванне Латушкі, калі ў краіне не здарыцца масавых акцый пратэсту.
Таксама Макей раіў дыпламатам задумацца над думкамі, агучанымі Раманам Пратасевічам. Маўляў, яны неардынарныя і патрабуюць вывучэння і правільнай рэакцыі.
Читайте еще
Избранное