Што чакае студэнтаў у 2012 годзе

Змагацца са сьпісваньнем «аж да адлічэньня», а за хабар — да турмы для студэнтаў абяцалі ў наступным годзе беларускія чыноўнікі. Мы ўгледзеліся ў некаторыя найбольш амбітныя пляны, што яшчэ збольшага не ўвасобіліся на паперы, але аб намеры ажыцьцявіць якія ня раз казалі людзі зь Мінадукацыі.

Стыпэндыі вырастуць, плата за навучаньне — таксама

У 2012-м беларускі ўрад, верагодна, працягне «добрую» традыцыю мінулага году і чарговы раз забясьпечыць умовы для ўзьняцьця платы за адукацыю. Як заявіў тры тыдні таму намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, зарплаты бюджэтнікаў, насуперак усім папярэджаньням эканамістаў аб небясьпецы інфляцыі, могуць узьняць ужо ў студзені 2012 году. Амаль усе папярэднія падвышэньні платы за адукацыю (а іх у мінулым годзе цэлых тры — у выніку кошты ў некаторых ВНУ вырасьлі амаль на 100%) тлумачыліся ростам заробкаў супрацоўнікаў унівэрсытэтаў.

Гэтым разам рост расцэнак можа аказацца падобным да пярэдніх узьняцьцяў — у сярэднім на 20–25%. Гэта значыць, што за магчымасьць вывучаць прыродазнаўства ў БДУ прыйдзецца плаціць да 11.7 мільёнаў у год, а за курсы ў Акадэміі кіраваньня — каля 9.6 мільёнаў.

Аднак падвышэньне тарыфнай стаўкі пацягне за сабой і рост студэнцкіх стыпэндый. Мінімальныя выплаты навучэнцам ужо ў студзені ці лютым верагодна ўздымуцца да 380 тысячаў.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)