Политика

Алег Новікаў, Новы час

Што чакае праект «расійскі Зяленскі» – удача ці поўны правал?

У расійскай грамадскай дыскусіі набывае моду думка пра тое, што перамога акцёра Уладзіміра Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне можа сфармаваць запыт на аналагічную постаць у РФ.

Дарэчы, напрацоўкі ў гэтай галіне ў расіян ёсць. Дастаткова прыгадаць кар’еру Міхаіла Еўдакімава. Яго скетч пра паход у лазню не толькі прынёс яму каласальную вядомасць, але і даў пропуск у вялікую палітыку.

У 2004 годзе Еўдакімаў не меў праблемаў на выбарах губернатара Алтайскага краю. Праўда, на гэтай пасадзе ён запомніўся выключна спрэчкамі з рэгіянальным парламентам. Але ў жніўні 2005-га трапіў у смяротную аварыю.

Можна таксама ўзгадаць, як на новы 1991 год народы СССР, які сканаў тыднем раней, віншаваў сатырык Міхаіл Задорнаў. Некаторыя памылкова палічылі, што гэта старт яго выбарчай кампаніі ў прэзідэнты Расіі.

Дзякуючы Зяленскаму тэма прэзідэнта-артыста вярнулася ў расійскі палітычны дыскурс. І ў тым ліку таму, што сітуацыя ў чымсьці падобная да ўкраінскай.

— Калі палітычная архітэктура ў Расіі і на Украіне мае шмат адрозненняў, то грамадскія працэсы вельмі падобныя. За фасадам стабільнасці, дзе ёсць прэзідэнт, урад і парламент з партыямі, можна разглядзець новых герояў сучаснасці. Тыя ж вядучыя блогаў на Youtube маюць сёння мільёны падпісчыкаў. Ролікі некаторых артыстаў штодня глядзіць аўдыторыя большая, чым у спікераў ад усіх парламенцкіх партый разам узятых, — піша палітолаг Валерый Скурлатаў.

І гэта яшчэ не ўсе перавагі артыстаў або блогераў перад прадстаўнікамі партыі ўлады.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)