Политика

Сяргей Пульша, Новы час

Што будзе пасля Лукашэнкі?

Цяпер — святкі, час варажбы, і чаму б не ўключыць фантазію? Дапусцім, здарыцца неверагоднае (а апошнім часам мы бачылі шмат неверагоднага), і на Усебеларускім сходзе дэлегаты скажуць Лукашэнку: «Сыходзь!». І ён раптам сыдзе. А што далей?

Фото kommersant.ru

Украінцы бядуюць, што Беларусь не зможа хутка развярнуцца на Захад з-за ўплыву Расіі, «нават калі Лукашэнку заменіць на пасадзе іншы лідар».

Расійскі эканаміст Міхаіл Дзялягін прарочыць, што пасля Лукашэнкі да ўлады ў Беларусі прыйдзе «ліберальны адмарозак», і цягам пяці гадоў краіна будзе разрабаваная, а ў Беларусі застанецца палова насельніцтва, — астатнія збягуць або сап’юцца.

Пры гэтым неяк мала прагнозаў саміх беларусаў: як ім бачыцца будучыня краіны без Лукашэнкі?

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі лічыць, што такога лёгкага шляху да зрынання Лукашэнкі ў нас не будзе. І засцерагае ад залішне аптымістычных думак, кшталту: «яшчэ адзін удар — і рэжым разваліцца».

— Рэзерв трываласці ў яго ёсць: Лукашэнка паказаў, што ў ХХІ стагоддзі такі прымітыўны чыннік, як страх, — працуе. З аднаго боку, ён застрашыў вертыкаль і сілавікоў, што «вас будуць вешаць на дрэвах, калі ўлада зменіцца», з іншага — застрашвае людзей. Такога маштабу рэпрэсій не было з часоў нацысцкай акупацыі, — кажа Класкоўскі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(19)