Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Што агульнага ў каронавіруса і Лукашэнкі?

Пандэмія вырвала многіх нас з жыцця. Мы аказаліся ў сітуацыі, калі шмат якія звычайныя, але такія не заўважныя раней радасці аказаліся недаступнымі.

Апошнім часам мы добраахвотна заганяем сябе яшчэ і ў нейкую ментальную ізаляцыю, чытаючы і распаўсюджваючы навіны, дзе адзінай тэмай, альтэрнатыўнай каронавірусу, сталі… выбары, якіх у Беларусі няма, але якім чамусьці надаецца столькі ўвагі, нібыта яны ёсць. Толькі ўдумайцеся: наш мозг атрымлівае інфармацыю альбо пра хваробу, альбо пра тое, чаго няма! Дзе ж тут захаваць здаровы глузд?

Так і хочацца сказаць: людзі, вяртайцеся ў рэальнасць! Вы ўжо паспелі паслухаць салаўёў гэтай вясной? А палюбавацца бурапеннай квеценню вішань?

А злавіць цёплы момант сярод гэтага халоднага траўня і паваляцца на сакавітым лужку сярод маргарытак, адчуць пах свежай травы? Сустрэць усход сонца?.. Памятаеце, як у вядомым савецкім мульціку казаў Паравозік з Рамашкава: «Калі мы не сустрэнем світанак, мы можам спазніцца на ўсё жыццё».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(15)