Штаб Мiлiнкевiча не прыняў паРАДУ
Падчас нечарговага сходу Рады беларускай інтэлігенцыі яго ўдзельнікі выказаліся за тое, каб прэтэндэнты на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін зьнялі свае кандыдатуры, тым самым патрабуючы правядзеньня справядлівых і дэмакратычных выбараў. На думку сябраў Рады, удзел абодвух прэтэндэнтаў у выбарчай кампаніі толькі надасьць легітымнасьць афіцыйным вынікам галасавання.
Як на рэкамэндацыі Рады беларускай інтэлігенцыі адрэагавалі
ў штабох Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна? Учора Мілінкевіч сам
прысутнічаў на паседжаньні і прыняў рэкамэндацыі “да ведама”. Аднак сёньня
Аляксандар Бухвостаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы Мілінкевіча, заявіў: ніякіх
“сыходаў” ня будзе.
(Бухвостаў:) “Ніякіх падобных прапановаў мы прымаць не
зьбіраемся. У нас ёсьць адназначнае рашэньне: Мілінкевіч ідзе да канца, і
ніякіх рашэньняў аб байкоце, аб зьняцьці не прымалася ні ў штабе, ні на
Палітрадзе”.
(Карэспандэнт:) “Іншымі словамі, рэкамэндацыі ўлічвацца ня
будуць?”
(Бухвостаў:) “Рэкамэндацыі могуць быць улічаныя ў выпадку
новай палітычнай сытуацыі, калі будзе неабходнасьць правесьці нейкую
дэманстрацыю. Але пакуль такой неабходнасьці няма, і Палітрада такія пытаньні
наўрад ці бліжэйшым часам будзе разглядаць”.
А вось Аляксандар Казулін, які ў чарговай замежнай паездцы,
пра парады інтэлігентаў яшчэ нічога ня ведае. Гаворыць сябра каманды Аляксей
Кароль:
(Кароль:) “Казуліна ў Беларусі няма, таму ён пра гэта і ня
ведае. І, шчыра кажучы, я гэтага варыянту цяпер не абмяркоўваў бы, каб не
даваць ніякіх намёкаў уладам да рэгістрацыі. Я і ўчора казаў: добра, што шмат
варыянтаў гучала”.
Наступны сход Рады беларускай інтэлігенцыі мяркуецца
правесьці 21 лютага, пасьля абвяшчэньня Цэнтравыбаркамам вынікаў рэгістрацыі
кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта Беларусі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное