Шостае «Амбасовішча» атрымалася развітальным
У аўторак вечарам на тэрыторыі рэзідэнцыі амерыканскага амбасадара выступілі беларускія гурты «Кальмары», «Хуткі смоўж», Dali, «Ў», «Босае сонца», Naka, а таксама The Bishops з ЗША. А вось «Нейра Дзюбель» не даехаў з-за спёкі.
Супрацоўнікі амбасады кажуць, што хоць імпрэза і была апошняй, але толькі ў сэнсе месца яе правядзення — амбасада адмаўляецца надалей арэндаваць будынак у Раўбічах. Яны выказваюць спадзяванне, што "Амбасовішча" будзе адбывацца і надалей, хоць і ў іншым, пакуль не вызначаным месцы.
Гурт прыляцеў «The Bishops» на «Амбасовішча» са Злучаных Штатаў
Музыка і шоўмэн Аляксандр Памідораў у атачэньні дзяўчат
Лідэр гурту «Зьніч» Алесь Таболіч быў на фэсьце проста ў ролі госьця
Віктар Рудэнка выступіў у складзе «Dali» ды «У нескладовае»
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан
Госьці рок-фэсту налягаюць на пачастункі
Музыка Ўладзімер Пугач ратуецца ад сьпёкі халодным півам
Трубачы з гурту «Хуткі смоўж»
Цэнтар вырабу шашлыкоў для гасьцей «Амбасовішча»
Читайте еще
Избранное