Общество

Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе задаецца пытаннем

Вiталь Гуркоў, дарэчы, вядомы сваімі крытычнымі поглядамі ў адносінах да ўлады. І вось яго свежыя назіраннi.

– Сёння гуляў па горадзе, выпадкова пазнаёміўся з маладой парай (муж і жонка), паразмаўлялі пра тое-сёе, – піша вядомы спартсмен у Instagram. – І ў ходзе размовы яны сказалі, што калі 9 жніўня нічога не зменіцца, то будуць з'язджаць жыць за мяжу.

І вось цікава, колькі такіх людзей, якія ў гэтым выпадку паставяць крэст на жыцці ў Беларусі? Ці ёсць сярод вас, альбо вашых знаёмых такія ж думкі?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(123)