Общество

Тамара Мацкевіч, Новы час

Школа: усё менш ведаў і ўсё больш ідэалогіі

Мяркуючы па сёлетняй рэспубліканскай педнарадзе, істэрычным прамовам яе выступоўцаў, што хапаюцца за саломінку і бачаць пагрозу сваёй сістэме нават у прыватных дзіцячых садках, разумееш — школа за гэты год не здалася.

Гайкі не закручваюцца, іржавы ключ састарэлай машыны дае пракрутку. Улада, якая адчувае, што зямля разам з маладым пакаленнем і прафесіяналамі сыходзіць з-пад ног, дае пасыл выжыць любым коштам: «Наведите порядок в школе, чего бы это нам ни стоило!». 

Гэта — слабая пазіцыя. Пазіцыя таго, хто абараняецца, а не наступае. А мы ж думалі, што гэта мы павінны выжыць, вытрымаць гэты гвалт! А мы павінны проста яго перажыць з найменшымі стратамі, перачакаць, бо ведаем, што рана ці позна адбудуцца перамены.

Мы ведаем, як будзе выглядаць наша школа, падручнікі, праграмы… А яны ведаюць, што ў іх наперадзе нічога няма. Таму іх задача — проста адцягнуць фінал.

Значыць, дзесяцігоддзі намаганняў з дэвізам Булгакаўскага Шарыкава «Уж мы их душили-душили!» не далі чаканага выніку. Тактыку ўлады вырашылі не мяняць, то будзем спадзявацца, што і гэты навучальны год моцна не будзе адрознівацца ад мінулых.

Леташнія надзеі, што тысячныя мірныя маршы настаўнікаў, незабыўная імправізаваная школьная лінейка на плошчы Незалежнасці, на якой настаўнікі спявалі хорам для Лідзіі Ярмошынай песню «дважды два — четыре», стануць для ўладаў сігналам прыслухацца да розуму і сумлення, не спраўдзіліся. Няма ў сённяшніх чыноўнікаў сумлення, а розум скуты страхам і адчуваннем хуткага канца.

Год прайшоў, настаўнікі выстаялі. Хто з фігай у кішэні маўчаў, а потым ішоў у клас і проста даваў якасныя веды, хто змагаўся больш адкрыта, але школа яшчэ заставалася асяродкам навучання. Што будзе сёлета — невядома.

Улетку пачаліся масавыя звальненні прафесіяналаў. Каму не працягнулі кантракт, каго выціснулі рублём, хто сам сышоў. Шмат хто знайшоў сабе месца ў прыватных школах, недзяржаўных адукацыйных асяродках.

Настаўнікаў сапраўды не хапае, што адбіваецца на ведах вучняў. Сыходзяць найлепшыя — хто адчуў мяжу ўласнай несвабоды. Паглядзім, што будзе з ідэалогіяй. Раней школе не вельмі ўдавалася заразіць маладыя мазгі псеўдапатрыятычнай цвіллю.

Новае пакаленне не ўспрымае прапанаваныя ідэалагемы чыста эстэтычна. БРСМ яўна не спраўляўся з пастаўленай задачай. Сёлета на дапамогу ідэолагам кінулі сілавікоў і рэлігію.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(13)