Скандалы

Шклоўскі завод газетнай паперы так і не адкрыўся

Шклоўскі завод газетнай паперы 20 снежня так і не быў запушчаны. Журналісты і чыноўнікі сабраліся на ўрачыстае мерапрыемства, але не дачакаліся першай прадукцыі прадпрыемства.

Кіраўніцтва завода ад каментароў устрымалася, а чыноўнікі райвыканкама кажуць, што ў апошні момант былі выяўленыя недахопы, над выпраўленнем якіх цяпер працуюць спецыялісты, перадае Еўрарадыё.

Нагадаем, што з-за недахопу айчынных спецыялістаў, у Шклоў запрашалі інжынераў з Аўстрыі, Фінляндыі і Італіі.

Афіцыйная прапаганда сцвярджае, што шклоўскае прадпрыемства зможа цалкам забяспечыць патрэбнасці беларускіх друкаваных выданняў, і паперу не трэба будзе купляць у Расіі.

Ранней пуск машыны планаваўся на верасень, потым — на 1 снежня. У той дзень падчас наведвання прадпрыемства прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi раскрытыкаваў ход падрыхтоўкi ачышчальных збудаванняў i iншых аб’ектаў.

— Даручэннi па добраўпарадкаваннi памяшканняў, iнжынерных збудаванняў не выконваюцца, слаба працуюць адмiнiстрацыя завода, Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва, — адзначаў Сiдорскi.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)