Шэрыл Твідзі

Англійская спявачка Шэрыл Твідзі (таксама вядомая як Chezza) неаднаразова трапляла ў рэйтынгі самых сэксуальных знакамітасцяў. У 2005 годзе Шэрыл і яе муж — ігрок лонданскага “Арсенала” Эшлі Коўл — былі названыя лепшай парай году. А летась часопіс FHM уганараваў прыгажуню званнем самай сэксуальнай жонкі футбаліста.

Аднак гэта не адзіная станоўчая вартасць Шэрыл. Пераможца музычнага праекту Girls Aloud (брытанскі аналаг “Фабрыкі зорак”) сама піша песні, удзельнічае ў шматлікіх тэлепраектах і нядаўна знялася для рэкламы Coca-Cola.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)