Спорт
Зьміцер Панкавец, ”Наша нiва”

Шатляндзкія фаны патрабуюць адстаўкі Малафеева

Заўзятары шатляндзкага «Хартса» патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта клюбу літоўскага бізнэсоўца Ўладзімера Раманава, які таксама валодае літоўскім «Каўнасам» і менскім МТЗ-РІПА, і выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнэра «Хартса» беларускага спэцыяліста Эдуарда Малафеева. У 15 туры чэмпіянату Шатляндыі «Хартс» мінімальна саступіў на сваім полі «Рэйнджэрз» і апусьціўся ў турнірнай табліцы на 5-е месца.

Капітан «Хартса» Стывэн Прэсьлі і яшчэ некалькі гульцоў старэйшага пакаленьня заявілі, што незадаволеныя палітыкай, якую праводзіць клюбнае кіраўніцтва. Да футбалістаў далучыліся заўзятары клюбу. Апошнім часам у складзе «Хартса» зьявілася сямёра літоўскіх футбалістаў.

Летась «Хартс» заняў другое месца ў чэмпіянаце Шатляндыі, саступіўшы толькі «Сэлтыку», але ня трапіў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы грэцкаму АЕКу. Пры памыснай раскладцы «Хартс» мог паспаборнічаць з салігорскім «Шахтарам».

Сам жа Эдуард Малафееў заявіў, што з радасьцю вярнуўся б працаваць у Беларусь, тым болей актыўна тыражаваліся чуткі, што ён можа ўзначаліць МТЗ-РІПА, але яго не адпускае клюбнае кіраўніцтва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)