Шарліз Тэрон

Дачка паўднёва-
афрыканскага фермера, Шарліз Тэрон зрабіла ўсё магчымае, каб у будучым не займацца развядзеннем кароў. Спачатку яна паступіла ў балетную школу, але траўма не дала магчымасці зрабіць танцавальную кар’еру. Тады прыгажуня адправілася на конкурс мадэлей і перамагла, праўда, хутка расчаравалася ў прафесіі, бо яе “ўспрымалі толькі як сімпатычную пустышку”.

Апошняй спробай вырвацца ў вялікі свет стаў Галівуд.

Сапраўдная слава прыйшла да Шарліз з фільмам “Адвакат д’ябла” з Кіану Рыўзам і Аль Пачына ў галоўных ролях. Пасля партнёрамі актрысы па сцэнічнай пляцоўцы былі Джоні Дэп, Бэн Афлек, Роберт Дэ Ніра. Карціны, у якіх здымалася Шарліз Тэрон, неаднойчы вылучаліся на Оскара. Праўда, у запасніку самой актрысы запаветнай статуэткі няма. Пакуль што.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)