Шакiра Мебарак

З арабскай мовы яе імя перакладаецца, як “жанчына, поўная грацыі”. Дачка ліванскага пісьменніка і ўладальніка ювелірнага магазіна Віліама Мебарака вырасла ў Калумбіі сярод кніг і каштоўных камянёў. Калі Шакіра вучылася ў коледжы, адзін з настаўнікаў сказаў, што яе голас падобны да бляяння авечкі і не прыняў яе ў хор. Добра, што мы не заўсёды слухаем сваіх настаўнікаў. Таму ў 13 год Шакіра ўжо мела свой уласны музычны дыск.
Сёння Шакіра Мебарак — адна з самых вядомых спявачак у свеце. Да таго ж яна змагла заваяваць і сэрца самага зайздроснага жаніха ў Лацінскай Амерыцы Антоніо дэ ла Руа — сына прэзідэнта Аргенціны. У хуткім часе павінен адбыцца іх шлюб.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)