Севярынец і Рымашэўскі трапілі ў аварыю
Павал Севярынец заявіў, што ў ДТЗ ніхто не пацярпеў. «Усе жывыя», — запэўніў ён.
Гэта адбылося на 112-м кілямэтры трасы Горадня-Менск, пад Іўем.
Пра гэта радыё «Свабода» паведаміў Віктар Хацук, кіроўца машыны, які праяжджаў побач.
Хацук бачыў на ўзбочыне 3 машыны: легкавік, мінівэн і джып. Джып чысткова знаходзіўся ў кювеце, а ў мінівэна была выбітая шыба.
Хацук кажа, што ля джыпу стаяла жанчына з дума малымі дзецьмі.
Рымашэўскі адмовіўся паведамляць радыё «Свабода» падрабязнасьці аварыі. «Без камэнтароў», — сказаў ён.
Павал Севярынец заявіў, што ў ДТЗ ніхто не пацярпеў. «Усе жывыя», — запэўніў ён. Севярынец адмовіўся паведамляць падрабязнасьці: «Не да таго зараз».
Севярынец, Рымашэўскі і кіраўніца «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў» Марына Хоміч вярталіся з канфэрэнцыі ў справе стварэньня абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Гарадзенская хрысьціянская дэмакратыя».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное