Общество

Сэрыял «Чарнобыль» здымалі на падставе «Чарнобыльскай малітвы» Алексіевіч

Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч паведаміла Свабодзе, што дала згоду на выкарыстаньне яе твору «Чарнобыльская малітва» для стварэньня сэрыялу HBO «Чарнобыль».

Паводле яе быў заключаны адпаведны кантракт.

Фрагмэнт сэрыялу HBO «Чарнобыль». На фота — Эмілі Ўотсан у ролі навукоўцы Ульляны Хамюк

Сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам цалкам узятая зь кнігі Сьвятланы Алексіевіч. Ігнаценка, якога грае актор Адам Нагайціс, быў у ліку першых, хто прыбыў на тушэньне пажару на чацьвёртым энергаблёку ЧАЭС. У выніку атрымаў сьмяротную дозу радыяцыі і пакутліва памёр у Маскве праз пару тыдняў.

Гісторыя Ігнаценкі — адна з самых шчымлівых у сэрыяле. Сьвятлана Алексіевіч напісала яе паводле доўгіх размоваў з жонкай Людмілай (акторка Джэсі Баклі). У інтэрвію Адам Нагайціс сказаў, што дадатковай інфармацыі пра свайго героя знайсьці было немагчыма з той прычыны, што ў СССР усе зьвесткі пра іх была засакрэчаныя, і адзінай крыніцай была кніга Алексіевіч.

Сама Сьвятлана Алексіевіч, якая цяпер знаходзіцца ў Лісабоне, яшчэ не бачыла сэрыялу, але вельмі хоча яго паглядзець. Яна плянуе гэта зрабіць, калі вернецца бліжэйшым часам у Беларусь.

Почему мне страшно смотреть «Чернобыль»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(12)