Сэндзі і Мэндзі Бэнтлі

Блізняшкі з Чыкага Сэндзі і Мэндзі Бэнтлі два з паловай гады былі сяброўкамі заснавальніка Playboy Хью Хэфнера. Разам яшчэ з адной дзяўчынай — актрысай Брэндзі Родэрык — сёстры жылі ў асабняку мільярдэра і, зразумела, нязменна з’яўляліся на старонках ягонага часопіса. Дзяўчыны вымушаныя былі развітацца са сваім немаладым ужо бойфрэндам пасля таго, як 77-гадовы Хью вырашыў нарэшце прарэдзіць свой гарэм, які налічваў на той час ажно сем прыгажунь. Нават пасля гэтага Сэндзі і Мэндзі не гублялі сувязі з былым палюбоўнікам. Праўда, пасля таго, як сёстры Бэнтлі падзяліліся з журналістамі не самымі прыемнымі падрабязнасцямі іх сексуальнага жыцця з Хью, пра дзяўчат нешта не чуваць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)