Сем правілаў Шчодрага вечара

13 студзеня праваслаўныя святкуюць Другую, Тлустую, Багатую, Мясную, Шчодрую куццю. «Салідарнасць» нагадвае пра самыя важныя моманты святкавання.

Тут і далей Шчадрэц у Восава Салігорскага раёна

Першае правіла. На святочны стол традыцыйна ставяць як мага больш страў. Вось няпоўны пералік: куцця, кілбасы, сальцісон, бліны, грыбная поліўка, квашаная капуста, кісялі.

Даўней у Шчодры вечар у кожнай беларускай хаце на стале стаяла згатаваная свіная галава, што сімвалізавала дабрабыт і пладавітасць.

Другое правіла. У святочны вечар гатавалі шмат яшчэ і таму, каю было чым частаваць гасцей.Багатыстол– гарантыя гаспадару хаты прыбытку на ўвесь год. Таму свята і завуць — Шчодры вечар.

Трэцяе правіла. У гэты вечар тадыцыйна ідуць шчадраваць. Здаўна Шчодрык быў часам дзяўчат, якія ішлі вёскай і віншавалі сялянаў з Новым годам, жадалі здароўя і багацца, добрага ўраджаю. Сярод дзяўчат выбіралі «Шчодру» – самую прыгожую.

Чацвёртае правіла. Догляд хатняй жывёлы і саду. У Шчодры вечар усю хатнюю жывёлу таксама частавалі куццёй, каб пладзілася і была здаровая.

Святочны стол абгортвалі калоссем з жытняга снапа, якім потым абвязвалі дрэвы ў садзе. Рабілі гэта дзеці і падлеткі.

Пятае правіла. Вярнуць пазычанае да Шчодрыка – каб не быць у даўгахрэшту года.

Шостае правіла. Вынесці навагоднюю ялінку з дому – а разам з ёй і адмоўную энергетыку.

Сёмае правіла. На Шчадрэцтрадыцыйна варажылі, бо гэты час лічыўся найбольш для гэтага спрыяльным. І тут, сярод іншага, таксама выкарыстоўвалі куццю. Калі гаспадар першым знаходзіў схаваны гаспадыняй у кашы пярсцёнак, то ўся сям’я магла разлічваць на багаты год.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)