Сямён Печанко
Сем дзён на плыце па Прыпяці. Фотавандроўка

Незабывальны тыдзень сярод хваляў, пяшчаных пляжаў, буслоў і чапляў.

У пачатку жніўня мне пашчасціла ў кампаніі сяброў выправіцца ў тыднёвае падарожжа па Прыпяці. Мы сплаўляліся на плыце ад Лунінца да пантоннай пераправы за Туравам.

Надвор’е парадавала адсутнасцю дажджоў. Адлплатай за гэта сталі сонечныя апёкі. Навука для кожнага, хто вырашыць праплыць па рацэ колькі дзён у спёку: абавязковыя сродкі для загару, закрытыя ад сонца цела і галава.

Прыпяць — гэта рай для птушак. Буслы, чаплі, журавы і качкі, арланы — далёка не поўны спіс.

Шэрыя чаплі

Раніца на вялікай рацэ дорыць фантастычныя світанні

Згубленныя рыбацкія снасці могуць стаць сур’ёзнай праблемай для птушак. Гэтая чайка некалькі разоў набліжалася да нашай групы, нібы шукаючы ў нас паратунку. Але так і не далася ў рукі.

На рыбалку з лепшым сябрам

У ваколіцах Турава

Так рака выглядае з плыта

Пераправа ўжо блізка

Канец падарожжа

Аўтар выказвае падзяку за арганізацыю падарожжа (тэхнічную падтрымку) агенцтву прыгодаў «Вольны вецер».

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:3)