Общество
Кирилл Иванов

«Сейчас отвезем тебя, придурка, на ближайший пустырь и…»

«Салідарнасць» собрала несколько историй от белорусских журналистов о милиционерах, рассказанных после инцидента с избиением корреспондента TUT.BY.

После инцидента в суде Фрунзенского района, где сотрудники ОМОНа избили корреспондента TUT.BY Павла Добровольского, в Байнете стартовал небольшой флешмоб — журналисты начали делиться историями о своем опыте контактов с сотрудниками милиции. В соцсетях появился тематический хештег #‎маяміліцыя‬.

Предлагаем вашему вниманию подборку воспоминаний.

«Зараз адвязем цябе, прыдурка, на бліжэйшую пустку і расстраляем»

Вспоминает журалист Дмитрий Галко: «Недзе на пачатку дзевяностых, ідучы на заняткі па псіхалогіі, я пераходзіў вуліцу на зялёнае (!) святло, а там імчала міліцэйская машына, хацелі праскочыць. Але, відавочна, не на важнае заданне ехалі.

Мянты выскачылі, запіхнулі мяне ў салон на задняе сядзенне паміж двума бамбізамі. І кажуць: зараз адвязем цябе, прыдурка, на бліжэйшую пустку і расстраляем. Пісталет прадэманстравалі. І павезлі. А пакуль везлі, усю дарогу білі кулакамі куды прыйдзецца. Адпусцілі толькі тады, калі распыталі пра месца працы бацькоў. Прыгразілі забіць, калі я паспрабую паглядзець нумар машыны.

***

Яшчэ праз некалькі гадоў ішоў я познім вечарам са сваім прыяцелем і маці першага сына, якая тады была цяжарная, дадому. Крамы былі ўжо зачыненыя, а цыгарэты ў нас з прыяцелем скончыліся. Убачылі нейкага мужыка з агеньчыкам, клікаем яго: прабачце, калі ласка, у вас цыгарэты не будзе? А ён міліцыянтам аказаўся. З дубінкай, газавым балончыкам і пісталетам. Моцна п’яны. Карацей, ён пырснуў балончыкам у цяжарную жанчыну, дубінкай яе спрабаваў стукнуць і пісталет даставаў. Ледзьве адбіліся ад яго. Не будзь ён настолькі п’яным, усё магло б скончыцца значна горш».

Классика полицейского государства

Вспоминает депутат Верховного Совета XII созыва, журналист Сергей Наумчик:

«У наш час (1990-1994) журналістаў АМАПаўцы не зьбівалі — і за куды меншыя дзеяньні сваіх падначаленых міністар МУС даваў справаздачу перад дэпутатамі ВС. Бо ён залежыў ад дэпутатаў. Ад цяперашніх «дэпутатаў» не залежыць нічога. Сёньня сэржант АМАПУ вышэй за «дэпутата», акадэміка, пісьменьніка, журналіста. Класіка паліцэйскай дзяржавы».

ОМОН и француженка

Журналист Дмитрий Гурневич вспомнил о своем задержании в марте 2006-го:

«Пра першы дзёрзкі досвед з міліцыяй ёсць кароткая гісторыя. Калі нас у 2006 годзе пагрузілі каля помніка Купалу ў міліцэйскі аўтобус, то на мне ляжала французская назіральніца. Здаецца, яе звалі Клэр. Паколькі Клэр ехала першым класам, лежачы на іншых, то ёй давялося весці гутарку з аматарамі Булгакава і Пінтэра.

— Ісфініте, но у міня в 4.00 утра самолёт фо Францію.

— Лежі, дорогая, сегодня уже не улетіш.

— Но у міня пілет.

— А куда так спешіш, а?

— Томой.

— А іменно?

— Ф Ліон.

— А Марсэль далеко от Леона?

— Немного да.

— Піз...ц как жалко. У меня там друг в Іностранном легіоне. Высылал фоткі. Просто ох...ный город.

Дарэчы, ранкам Клэр усё ж пакінула Акрэсціна, так і не дазнаўшыся, якую інтэлектуальную страту яна панесла».

Милиционер-самогонщик

Эту историю рассказал журналист Алесь Пилецкий:

«Начытаўся ў стужцы ўспамінаў пра першае знаёмства з праваахоўнікамі, пра сваё ўспомніў. Адбылося яно даволі позна, ужо ў старэйшых класах. Тады суседні з бацькавым дом набыў самы што ні на ёсць сапраўдны міліцыянт. Як звалі яго — ўжо не памятаю, але хлопец быў малады і вельмі актыўны.

Ажаніўся, пабудаваў гараж з металічнай брамай, выцягнуў трубу праз дах і цэлымі днямі там нешта рабіў у куродыме. Як пазней аказалася, гнаў самагонку на продаж. У перапынках паміж «наша служба і апасна і трудна».

Неяк аднойчы мы з хлопцамі нават прыйшлі да яго закупіцца перад танцамі. Міліцыянт з усімі павітаўся, паправіў фуражку і сказаў: «Ідзіце лепш да Валодзькі вазьміце, каля клуба каторы жыве. У яго лепшая. Маёй патравіцеся».

«Так наденьте бэджи на х@й!»

Своими воспоминаниями о встрече с омоновцами в статье «ОМОН и практики любви» поделился культуролог и журналист Максим Жбанков:

«2006 год. Разгон протестного марша. Возле «Макдоналдса» напротив ГУМа давка: работает ОМОН. Рядом с кучкой журналистов вдруг возникает командир в черном берете. Цепким глазом сканирует соседей. В ответ на нервное «Мы – журналисты!» звучит нежное «Так наденьте бэджи на х@й!». Девушки из прессы слегка озадачены…».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)