Спорт
Сяргей Нятрэба

«Сьцяна» — «Басовішча-2005»

Дыск зь лепшымі песьнямі калектыву, зробленымі за пяць гадоў яго існаваньня.

Хоць ў беларускай рок-тусоўцы група досыць вядомая (у апошнія гады зьяўляецца хэдлайнэрам фэстывалю “Басовішча”), дыскаграфію мае бедную. Чатыры гады таму “Сьцяна” запісала свой адзіны нумэрны альбом “Рыфы лёсу”, які менская публіка так і не пабачыла. Большая частка той праграмы і ўвайшла на дыск “Басовішча-2005”. Канешне, “Сьцяна” па праву можа карыстацца брэндам буйнога беларускага фэсту, але, падаецца, назва праграмы выбрана ня надта ўдала: усе песьні запісаныя ў розныя гады ў студыйных умовах. Па назве ж можна падумаць, што гэты дыск — запіс выступу “Сьцяны” на сёлетніх “Басах”. “Сьцяна” даўно знайшла свой гук. Іх музыка — гэта мяшанка з джаз-року і гард-кору з духавой сэкцыяй. Драйв сыходзіць звышмоцны, праўда, падчас канцэртных выступаў словы разабраць цяжка. Зрэшты, на запісу ўсё чуваць добра. Акрамя аўтарскіх песень на кружэлцы ёсьць ці ня самы ўдалы кавэр з трыб’юту N.R.M. на песьню “Я еду” і кампазыцыя “Павешаным 1863” на вершы Ўладзімера Караткевіча. Сярод сваіх песень можна вылучыць мэлядычную “Першы гук” і экспрэсыўную “Можна быць”, кліп на якую адмовіўся ўзяць на ратацыю Першы музычны канал. Дадаткам на дыску — згаданы кліп і відэа з “Басовішча”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)