Саюз беларускіх пісьменнікаў прапанаваў вылучыць Някляева на Нобелеўскую прэмію

Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў на чарговым пасяджэнні аднагалосна прапанавала рэкамендаваць пісьменніка Уладзіміра Някляева на прысуджэнне Нобелеўскай прэміі.

Таксама яна чарговы раз выказала падтрымку зняволеным літаратарам Аляксандру Фядуту і Паўлу Севярынцу. Апроч таго, было вырашана, што ўвосень пройдзе справаздачна-выбарны зьезд Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Нагадаем, што месяцам раней рашэнне аб вылучэнні Някляева на Нобеля прыняў Беларускі ПЭН-цэнтр.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)