Лица
Лявон Вольскі, «Радыё Свабода»

Саўка ды Грышка спелі пра візіт Пуціна

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты выказваюцца пра візыт у Беларусь прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна.

АЎДЫЁ

Саўка:

Пуцін, прыяжджае Пуцін,
Правераны, надзёжны прэзідзент.
Мы што-нібудзь тут з Пуціным замуцім,
Мы саздадзім какой-ніць прэцэдзент.

Грышка:

Пуцін, прыяжджае Пуцін
Павучыцца ў нас таму-сяму,
Досьвед пераняць у Беларусі –
Каго ў парлямант, а каго ў турму.

Саўка:

Пуцін прыяжджае, Пуцін!
Он друг, как гаварыцца наш і брат.
І ўскорэ ўстрэча прэзідзентаў будзе.
Yce а ней тут толька гаварат.

Грышка:

Пуцін, прыяжджае Пуцін,
Ён маладзее проста з кожным днём
Праз год яшчэ ён маладзейшы будзе,
Празь пяцьдзесят ён зробіцца дзіцём.

Саўка:

Пуцін, прыяжджае Пуцін,
Наш добры друг. Ура! Браня крапка!
Народы нашы скажуць: «В добры пуць» ім…
Но разьбярыцесь в сьферы малака!

Грышка:

Пуцін, прыяжджае Пуцін
Ён інтэгратар, ён старэйшы брат…
Ён сьпіць і бачыць сны пра Беларусь ён,
Так хочацца вярнуць яе назад!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)