Саўка ды Грышка пра выпіўку: «Хоць в чом-та палучылась астальных нам абайці»

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра лідэрскія пазыцыі Беларусі ў спажываньні алькаголю на душу насельніцтва. 

Грышка:

Ізноў мы, Саўка, ў лідэрах па колькасьці бухла,

Якое спажываюць за сталом і без стала.

Саўка:

Хоць в чом-та палучылась астальных нам абайці.

С хакеем не слажылася, а тут мы ўперадзі.

Грышка:

Як сорамна быць першымі ў падобнай галіне!

Саўка:

Да брось ты, Грышка, нервнічаць, бяры прымер зь мяне!

Грышка:

Краіна ў нецьвярозым сьне, нічым не абудзіць.

Саўка:

І харашо, што ў школу не к васьмі, а к дзевяці.

«Белорусы стали меньше пить, потому что сознательными стали, или потому что закусить нечем?»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)