Лица
Лявон Вольскі, «Радыё Свабода»

Саўка ды Грышка. Мусарок (відэа)

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць арышт актывіста за плякат «Мусарок»

Аудыё

Саўка:

Сатруднік міліцыі міцінг сьнімаў.
Он чэсна работу сваю выпаўняў.
І ўдруг да яго падашоў паранёк
І транспарант із кармана ізьвлёк:

Рэфрэн (разам):

Мусарок.

Грышка:

МУС – гэта проста, калі вам цікава,
Значыць «Міністэрства ўнутраных справаў».
Значыцца, тых, хто працуе у МУСе,
Гіпатэтычна, мы называць мусім

Рэфрэн.

Саўка:

Ано і панятна, дарагія рабята,
Эта, канешне, ня очэнь прыятна:
Вы выпаўняеце чотка прыказ,
А тут вдруг таблічку павесяць на вас –

Рэфрэн.

Грышка:

Міліцыянты ня любяць, чамусьці,
Хоць яны ўсе і працуюць у МУСе,
Гэтае слова – ня любяць, хоць трэсьні,
Але тое слова ня выкінеш зь песьні –

Рэфрэн.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)