Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

“Саша і Сірожа”: спроба другая

Праект “Саша і Сірожа” яшчэ раз паспрабуе прэзэнтаваць свой дэбютны альбом “Ска-ты!” у Менску. Нагадаем, некалькі месяцаў таму афіцыйная прэзэнтацыя альбому ў клюбе “Рэактар” не адбылася, хоць і быў атрыманы дазвол на яе правядзеньне: пасьля таямнічага тэлефанаваньня з уладных структураў кіраўніцтва клюбу вырашыла не праводзіць мерапрыемства.

Гэтым разам “Саша і Сірожа” плянуюць прэзэнтаваць свой альбом у межах пазытыў-акцыі — першай з сэрыі канцэртаў такога кшталту.

Акрамя “СаСі” на сцэну выйдуць яшчэ дзьве групы, якія граюць у падобнай стылістыцы. “Разьбітае сэрца пацана” здабыла вядомасьць на студэнцкіх капусьніках песьнямі на трасянцы (“Ты не званіш, не тэлефануеш — рэўну-у-у-уеш!”), а гурт “Срэбранае вясельле” пазыцыянуе сябе як прадстаўнікоў прыгараднага шансону сацыяльна-інтымнага характару. Сяргей Міхалок (“Сірожа”) кажа, што для яго вельмі важна правесьці канцэрт на радзіме. “У якім бы стане я не прачнуўся”, — дадае музыка. Бо перад гэтым “Ляпісы” выступяць на вялікім канцэрце ў Палацы спорту разам з групамі Zdob Si Zdub і “Воплі Відоплясова”. Пазытыў-канцэрт з удзе-лам “Сашы і Сірожы” мае адбыцца ў менскім Палацы мастацтваў 3 сьнежня а 18.00.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)