Саша Філіпенка: «Я цьвёрда перакананы, што беларускае грамадзтва ўсё роўна пераможа»

Цытата дня ад вядомага пісьменніка.

Калі выкарыстоўваць мэтафару футбольнага матчу, то мы згулялі першы тайм, цяпер перапынак, наперадзе другі тайм, у якім абедзьве каманды пачнуць вельмі асьцярожна, прыглядаючыся адна да аднае, каб не прапусьціць вырашальную контратаку.

Я цьвёрда перакананы, што беларускае грамадзтва ўсё роўна пераможа, у дадатковы час ці ў сэрыі пэнальці. Ня можа група людзей, якая захапіла ўладу, тэрарызаваць цэлую краіну. Некаторы час можа, але я спадзяюся, што гэта будзе нядоўга, і гэта зразумеюць нават людзі, якія знаходзяцца ўнутры гэтай групоўкі.

Саша Філіпенка, пісьменнік (цытата з інтэрв’ю Радыё Свабода)

Пісьменнік падкрэсліў, што «у беларусаў вельмі простыя і элемэнтарныя патрабаваньні, і ўвесь канфлікт у нас у краіне толькі таму, што адзін чалавек не захацеў разьвітацца з уладай, а таксама набліжаныя да яго людзі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(39)