Сара О’Хара

Хоць Сара О’Хара і нарадзілася ў пурытанскай Англіі, выхаванне на берагах сонечнай Аўстраліі, не прайшло для яе дарэмна: сцвярджаюць, што гарачы тэмперамент супермадэлі дапамог ёй стаць жонкай аднаго з самых зайздросных жаніхоў свету — Лахланам Мэрдакам, сынам медыя-магната Руперта Мэрдака.

А вось у дзяцінстве будучая нявестка мульціміліярдэра марыла стаць балерынай, і ўсё, здаецца, ішло да гэтага, пакуль у 15 год хрупкая мініяцюрная дзяўчынка не пачала расці настолькі імкліва, што неўзабаве абагнала сваіх партнёраў па танцах. Так мадэльны свет займеў чарговую прыгажуню, якая хутка стала і дзяўчынай Wonderbra, і тварам касметычнай лініі Revlon.

Зараз 34-гадовая Сара О’Хара кіруе Нацыянальным фондам рака малочнай залозы, а таксама спрабуе свае сілы ў кіно.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)