Экономика

Самая танная кватэра ў Мінску прадаецца за $ 40 тысяч — у бараку

Згодна з падлікамі сайта Realt.by, цана прапановы квадратнага метра ў Мінску дасягнула $ 1608. Гэта максімальны паказчык за апошнія чатыры гады.

Прычым лічба працягвае расці, штотыдзень на 0,5–1%. Рэальны кошт угодаў тым часам меншы на $ 50–70, аднак усё адно б’е рэкорды апошніх гадоў.

Што да новабудоўляў, то сярэдняя цана квадратнага метра дасягнула $ 1482. Пабудаваць кватэру ў Мінску без ільготаў цяпер каштуе даражэй, чым у Кіеве!

Якую суму трэба мець, каб набыць сабе хоць якую кватэру ў сталіцы Беларусі? Як мінімум $ 40 тысяч!

Кухня самай таннай кватэры ў Мінску.

Згодна з базай кватэраў, выстаўленых на продаж, столькі каштуе самае таннае жытло.

Гэта аднапакаёўка плошчай 25,3 м² на вуліцы Мініна ў двухпавярховіку, пабудаваным у 1948 годзе, з «нармальным рамонтам».

На $ 500 даражэйшая кватэра на вуліцы Чыгладзэ. Першы паверх хрушчоўкі, сумешчаны санвузел, усё тыя ж драўляныя падлогі, як і на Мініна… Плошча кватэры складае мізэрныя 23 м².

На той самай Чыгладзэ прадаецца маласямейка за $ 43 тысячы. Па плошчы яна яшчэ меншая — 21 м². Затое на падлозе лінолеум.

Апроч гэтых трох аднакапаёвак, маючы бюджэт $ 45 тысяч, можна знайсці толькі кватэру каля вуліцы Мендзелеева. Плошча ў ёй таксама складае 21 м².

Таксама па тэме:

Не покупайте собственной квартиры!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)