Самае крывое возера Беларусі з вышыні птушынага палёту

Якое возера ў Беларусі самае «крывое»? То-бок якое з нашых азёр мае найбольшую берагавую лінію адносна сваіх памераў і плошчы?

Астраном і фатограф Віктар Малышчыц не праводзіў адмысловыя разлікі, але ўпэўнены, што ў першых шэрагах абавязкова акажацца адно з найпрыгажэйшых азёр Вушаччыны з простай назвай Крывое.

Нягледзячы на сціплыя памеры, возера мае глыбіню да 31 метра, на прылеглых берагах раскінуліся пагоркі, з якіх адкрываецца маляўнічая панарама возера. Да таго ж, вада Крывога надзвычай чыстая, ля возера практычна няма ніякіх крыніц забруджвання. Па гэтай прычыне апошнія 40 год возера і прылеглыя тэрыторыі аб’яўлены гідралагічным заказнікам рэспубліканскага значэння. Зірніце — ды там навокал сушы менш, чым вады!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(25)