Сальма Хайек

Бацькі Сальмы Хайек — ліванскі бізнесмен і іспанская оперная спявачка — марылі, што дачка стане дыпламатам. Але ў той былі свае планы: спачатку актрыса заваявала сэрцы сваіх землякоў у Мексіцы, а потым адправілася пакараць Галівуд. На сёння ў капілцы Хайек некалькі дзесяткаў фільмаў і “Оскар” за стужку “Фрыда”. Хаця нам яна найбольш падабаецца ў “Адчайным”.

Зразумела, асабістае жыццё Сальмы з’яўляецца прадметам для розных чутак: ёй прыпісвалі раманы з Антоніо Бандэрасам, Мэцью Пэры, якога актрыса нібыта ўвяла ад Джуліі Робертс, і Робертам Радрыгесам. Хадзілі нават размовы, што яшчэ ў Мексіцы Хайек мела сувязь з прэзідэнтам Карласам Салінасам, гнеў жонкі якога і прымусіў актрысу перабрацца ў ЗША. Афіцыйна ж 38-гадовая Сальма Хайек дагэтуль не брала шлюб, хоць ужо пяць разоў была заручана.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(1)