Сальма Хайек ці Алівія Уайлд? (галасаванне)
Палкая мексіканска супраць гарачай ірландкі — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.
Пераможца ўсемагчымых сэксуальных рэйтынгаў мексіканская актрыса Сальма Хайек, па яе прызнанні, вымаліла свой шыкоўны бюст у царкве. Як расказала ў адным з інтэрв’ю прыгажуня, яшчэ падлеткам яна аднойчы памалілася за тое, каб яе формы набылі прывабныя абрысы. І, як бачым, яе малітвы дайшлі па адрасе. Таленты актрысы спачатку ацанілі гледачы ў Мексіцы, а потым прыгажуня адправілася заваёўваць Галівуд. На сёння ў капілцы Хайек некалькі дзесяткаў фільмаў і «Оскар» за стужку «Фрыда».
Супрацьстаіць ёй зорка славутага серыялу «Доктар Хаус» Алівія Уайлд — унучка ірландскага навэліста Клода Коўбэрна. І хоць у фільме Алівія замест імя мае парадкавы нумар 13, гэтая лічба прынесла ёй поспех. У 2009 годзе MAXIM назваў актрысу самай сэксуальнай жанчынай свету.
Цікава, а як вырашаць чытачы «Салідарнасці»?

Сальма Хайек

Алівія Уайлд
Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 604 наведвальніка. Перамагла Алівія Уайлд —51.7%:48,3%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».
Напярэдадні
Читайте еще
Избранное