«Салідарнасць» атрымала адразу дзве ўзнагароды ў конкурсе J4T AWARDS 2025
Гісторыі, якія робяць уразлівыя групы бачнымі.

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» падвяла вынікі J4T AWARDS – штогадовага конкурсу для журналістаў і рэдакцыяў СМІ, які накіраваны на павышэнне прафесійных стандартаў у асвятленні тэмаў роўнасці, недыскрымінацыі і правоў уразлівых групаў у Беларусі.
Як адзначаюць арганізатары, конкурс ладзіцца з мэтай развіцця сацыяльнай журналістыкі, падтрымкі інклюзіўнага падыходу ў медыя і павышэння пазітыўнай бачнасці розных уразлівых супольнасцяў.
У longlist J4T AWARDS 2025 увайшло 57 адзінак кантэнту. У выніку ў намінацыі «Найлепшы матэрыял» :
- Першае месца атрымаў артыкул Марыны Міхайлавай («Салідарнасць»): «Когда я получил первый отказ, думал: может, это со мной что-то не так, я недостаточно подробно рассказывал на интервью, растерялся, не был убедителен?»
- Другое месца – артыкул Алісы Сармант і Анны Сергеевіч (матэрыял апублікаваны на сайце TG House): «Идентичность под запретом: почему ЛГБТК+ сообщество в Беларуси стало объектом репрессий?»
- Трэцяе месца – артыкул Кацярыны Кулаковай («Салідарнасць»): Татьяна Журавская: «Не все знают о своем положительном ВИЧ-статусе. Есть дискриминация, стигматизация, преследование»
Прачытайце, калі прапусцілі ў 2025-м. «Салідарнасць», у сваю чаргу, і ў далейшай працы прадоўжыць асвятляць праблемы і выклікі, з якімі сутыкаюцца ўразлівыя групы ў Беларусі, старацца рабіць усё магчымае, каб грамадства было больш інклюзіўным, а таксама шукаліся падыходы, каб сітуацыя мянялася ў лепшы бок.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное