Сафі Марсо ці Кейт Аптан? (галасаванне)

Самая пачуццёвая французская актрыса супраць амерыканскай мадэлі з шыкоўнымі формамі — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Зорка французскага кіно Сафі Марсо сваю папулярнасць набыла ў 14 год пасля фільма «Бум». Карціна мела такі грандыёзны поспех, што неўзабаве з’яўвіўся яе працяг — «Бум-2» (1982), за які Сафі атрымала прэмію «Сезар» у намінацыі «Лепшы дэбют і самая шматспадзеўная актрыса». Сёння, акрамя кіно, Марсо іграе ў тэатры, піша алеем і рэгулярна наведвае Канскі фестываль.

Супрацьстаіць ёй амерыканская топ-мадэль Кейт Аптан. З дзяцінства прыгажуня займался конным спортам і нават выйграла некалькі чэмпіянатаў краіны. Аднак праславілася дзяўчына не гэтым: з 2008 года Кейт рэгулярна з’яўляецца на старонках спартыўных і модных выданняў, дзе рэкламуе купальнікі. Пра прыгажуню таксама вядома, што яна мае траіх братоў, а яе дзядзька кангрэсмен.

Сафі Марсо

Кейт Аптан

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 532 наведвальніка. Перамагла Сафі Марсо —65.2%:34,8%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Вікторыя Сілвстэдт — Юры Эбіхара

Эдзіта Вілкевічутэ — Бруклін Дэкер