Комментарии
Таццяна Рэвяка, Фэйсбук

Сад-агарод і барацьба з «тлетворным влиянием Запада»

Вось і ўчора пераключыла на сад-агарод.

Першы сюжэт: расіянін распавядае, як на лецішчы фармуе прастору, сыходзячы з прыярытэту «исконно русских» раслін і дрэваў. Нармальна, падумала: у чалавека такая канцэпцыя, цікава, зразумела. Але ж пакуль ён не пачаў распавядаць, што выкарчаваў усё, прыўнесенае з Захаду, бо Расію хочуць разваліць тым, што насаджаюць (у прамым сэнсе) раслінамі, якія разбураюць спрадвечнае расійскае прыроднае асяроддзе...

Ой, спачатку ўсміхнула: так і бачу, як па начах замежнікі-дыверсанты ўкопваюць у расійскія землі бульбу з цюльпанамі).

Наступны сюжэт. У расійскай глыбінцы чалавек расказвае і паказвае свой участак. Тут, кажа, избушка-на-курьих-ножках (і праўда — на сапраўдных ножках, як на карцінках), гэта изба-читальня для ўнукаў, дзе яны чытаюць толькі нашы рускія казкі і глядзяць толькі рускія мульцікі, што спробы Захаду навязаць сваю шкодную ідэалогію праз свае галівуды і каляровыя кніжкі ён моцна адчувае і робіць усё магчымае, каб прадухіліць іх уплыў...

І гэта ж не прапагандысцкія праграмы, заточаныя менавіта на прасоўванне канкрэтнай ідэі, гэта — ужо жывое ўвасабленне дзеяння гэтай прапаганды, калі звычайныя людзі ў свае паўсядзённыя справы ўключаюць элемент сваёй «исконности» і барацьбы з тлетворным влиянием Запада, успрымаюць сябе ў атачэнні ворагаў, з якімі змагаюцца любымі даступнымі сродкамі — выкарчоўваюць, будуюць асадныя избушки

Гэта ўжо ў галовах і не скончыцца простым выключэннем тэлевізара.

А для мяне рускі блок «Усадьбы» закрыты з гэтага часу.

Не ведаю — дакуль.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)