Общество

Сацыёлаг Таццяна Вадалажская выйшла на свабоду пасля 10 сутак арышту

Уладзімір Мацкевіч пакуль што застаецца на Акрэсціна.

Сацыёлаг Таццяна Вадалажская 14 жніўня была вызваленая пасля 10-дзённага арышту, паведамляе «Наша Ніва».

Яна была затрыманая 4 жніўня разам з іншымі ўдзельнікамі і каардынатарамі праграмы «Лятучы ўніверсітэт» у рамках крымінальнай справы.

 Затрыманы ў той дзень філосаф Уладзімір Мацкевіч пакуль што застаецца за кратамі.

Таксама ў суботу раніцай выйшлі на свабоду блогерка Наста Пілюгіна і яе хлопец Уладзіслаў Піртань. Яны адбывалі 15 сутак арышту на Акрэсціна і ў Баранавічах за «непадпарадкаваньне службовай асобе»), нагадвае Радыё Свабода.

Перад судом Пілюгіну дапытвалі ў КДБ у якасці сведкі па арт. 289 Крымінальнага кодэксу («Акт тэрарызму»).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)