Сабрана неабходная сума для вызвалення Дзяніса Дзянісава

У панядзелак, у дзень нараджэння моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава на блогу minsk_by з’явілася інфармацыя пра тое, што сабрана неабходная сума для яго вызвалення пад заклад.

Нагадаем, моладзевы актывіст утрымліваецца ў віцебскім следчым ізалятары з 16 лютага. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе.

Для вызвалення Дзянісава неабходна было сабраць 7,5 тысяч долараў. Грамадскасць арганізавала акцыю “Падаруй свабоду палітвязню!”. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел, ахвяраваўшы грошы.

Неўзабаве сабраная сума будзе перададзена ў адпаведную інстанцыю, пасля чаго Дзянісава павінны адпусціць да суда.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)