«Са злосцю кідаў бураком у партрэт таварыша Сталіна»
Суд 3 участка горада Мінска ў складзе суддзі Манько, засядацеляў Шымковіча і Баркоўскага пры сакратары Стрыгун 4 жніўня 1935 года прыгаварыў Аляксея Фёдаравіча Змітровіча з калгасу «Зара» Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета да двух гадоў пазбаўлення волі. Можна сказаць, што яму пашанцавала.
Сталінскія рэпрэсіі да гэтага часу застаюцца ў Беларусі не да канца асэнсаваным і не пераадоленым мінулым, а тысячы іх ахвяр — не рэабілітаванымі. Больш за тое, цэлыя катэгорыі асуджаных нават не лічыцца ахвярамі рэпрэсій.
4 жніўня 1935 года суд 3 участка горада Мінска ў складзе суддзі Манько, засядацеляў Шымковіча і Баркоўскага пры сакратары Стрыгун разглядаў крымінальную справу Аляксея Фёдаравіча Змітровіча. Справа разглядалася без удзелу пракурора і адваката.
Аляксей Змітровіч, калгаснік калгасу «Зара» Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета Мінскага раёна, беларус, непісьменны, беспартыйны, жанаты, нарадзіўся ў 1898 годзе, меў 4 утрыманцаў, паходзіў з сялян-сераднякоў вёскі Галіца Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета. Яго прызналі вінаватым у тым, што ён «на працягу 1935 года сістэматычна праводзіў адкрытыя выступленні супраць мерапрыемстваў калгаснага будаўніцтва і савецкай улады».
У прыватнасці, Змітровіч «вясной у 1935 годзе на адчыненым сходзе калгаснікаў выступіў і выказаў, што рабочым бульбы прадаваць не трэба, дадаўшы «чарцям гэтым». Вясной у 1935 годзе, прывезшы буракі на малочную ферму калгаса, са злосцю кідаў бураком у партрэт т. Сталіна».
Апрача таго, падсудны «сістэматычна падбухторваў калгаснікаў спазняцца на работу. Сам сістэматычна спазняўся».
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное