Общество

Уладзімір Валодзін, Новы час

«Са злосцю кідаў бураком у партрэт таварыша Сталіна»

1935 год, гісторыя аднаго суда.

4 жніўня 1935 года суд 3 участка горада Мінска ў складзе суддзі Манько, засядацеляў Шымковіча і Баркоўскага пры сакратары Стрыгун разглядаў крымінальную справу Аляксея Фёдаравіча Змітровіча.

Справа разглядалася без удзелу пракурора і адваката. Аляксей Змітровіч, калгаснік калгасу «Зара» Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета Мінскага раёна, беларус, непісьменны, беспартыйны, жанаты, нарадзіўся ў 1898 годзе, меў 4 утрыманцаў, паходзіў з сялян-сераднякоў вёскі Галіца Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета.

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён «на працягу 1935 года сістэматычна праводзіў адкрытыя выступленні супраць мерапрыемстваў калгаснага будаўніцтва і савецкай улады».

У прыватнасці, Змітровіч «вясной у 1935 годзе на адчыненым сходзе калгаснікаў выступіў і выказаў, што рабочым бульбы прадаваць не трэба, дадаўшы «чарцям гэтым».

Вясной у 1935 годзе, прывезшы буракі на малочную ферму калгаса, са злосцю кідаў бураком у партрэт т. Сталіна». Апрача таго, падсудны «сістэматычна падбухторваў калгаснікаў спазняцца на работу. Сам сістэматычна спазняўся».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(5)