Общество

С Рождеством Христовым!

Православные Беларуси празднуют Рождество Христово. Торжественные богослужения начались в Сочельник во всех православных храмах страны и длятся 7 января.

Митрополит Минский и Слуцкий Филарет, патриарший экзарх всея Беларуси обратился к верующим с традиционным рождественским посланием.

— Дай Бог, чтобы в грядущем году мы помнили, куда нам идти. Чтобы наш путь освещался светом Рождественской звезды, которая помогает видеть чудо там, где зависть и злоба Ирода норовит истребить человеческое, личностное начало. Да сохранит Господь Своей благодатью все доброе и хорошее, что рождается в наших сердцах, дабы в сей день мы смогли от щедрот сердца вынести навстречу друг другу мир, радость и любовь! — сказано в рождественском послании главы БПЦ.

С рождественским посланием к верующим обратился епископ Виленский и Нью-Йоркский Белоруской автокефальной церкви Серафим Чикита.

Он призывает помолиться за весь белорусский народ, особенно за заключенных и тех, кто мучается в тюрьмах.

— …Той, прывітаць якога з’явілася з Анёлам шматлікае войска нябеснае, ад самага нараджэння стае «палітычным уцекачом», бо святы Язэп і Марыя Маці Божая змушаны былі пакінуць бацькаўшчыну і выехаць з Бэтлеему ў Эгіпет дзеля ўратавання жыцьця Дзіцяці. Бо тымі днямі 14 тысячаў немаўлят-хлопчыкаў было забіта на загад Ірада ў ягонай апантанай барацьбе, каб зберагчы царскую ўладу. Яны сталі першымі пакутнікамі, забітымі за Хрыста.

Разважаючы над гэтымі эпізодамі з гісторыі Божага Нараджэння, можна ўбачыць падобныя матывы і ў гісторыі шматпакутнага беларускага народу. Асабліва за апошнія два стагоддзі: нацыянальна-вызвольная барацьба, войны ХХ стагоддзя, чырвоны камбайн смерці ды няволі, сённяшні цяжкі ды надзвычайна адказны час.

Таксама сотні тысячаў сыноў і дачок беларускага народу вымушаныя ратаваць сваё жыццё ды годнасць у замежжы, ратаваць сваіх дзетак ад нацыянальнай дэградацыі, што роўна знішчэнню народу, падобна да біблійных уцекачоў і выгнаннікаў. Знайсьці бяспеку, родную царкву, мову, гісторыю, годнасць і гонар быць беларусамі, каб зноў і зноў з новымі пакаленнямі беларусаў станавіцца ў авангард нацыянальна-вызвольнай барацьбы беларускага народу. Барацьбы за вызваленне ад няволі граху, ад нявольніцкай псыхалёгіі, ад духу абыякавасці ды крывадушнасці, ад няволі...

Любыя праз Хрыста Айцы, Браты і Сёстры!

У гэты радасны калядны час узнімем нашыя малітвы да Ўсёмагутнага Госпада за ўвесь беларускі народ, каб Ён умацаваў усіх нас Духам Сваім Святым, асабліва за зняволеных і тых, хто ў турмах пакутуе, братоў і сёстраў нашых, каб наведаў іх Госпад ды падтрымаў, за тых, хто пакутуе ды цяжка працуе, адлучаны ад сваіх родных, за хворых, за здароўе усіх, хто патрабуе нашай малітвы ды падтрымкі.

Няхай Нованароджаны Хрыстос шчодра нас усіх дабраславіць мудрасьцю, любоўю, шчасцем, якімі былі напоўненыя душы пастушкоў ды мудрацоў, што прыйшлі ў свой час да Бога.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)